Долар падае, кошты растуць, а МАЗы гараць — эфір пра стабільнасць
Аліса Рыжычэнка / Еўрарадыё
Год толькі пачаўся, а ўжо чуваць размовы пра праблемы ў беларускай эканоміцы. Маўляў, з расійскага рынку беларускія тавары агрэсіўна выштурхоўвае Кітай, а за тое, што прадаць у Расію атрымліваецца, усё складаней атрымаць аплату. Спадзяванні на рост аб’ёмаў гандлю з Кітаем не спраўджваюцца. Еўропа для гандлю застаецца закрытай, а санкцыі толькі пашыраюцца. Ад безвыходнасці, відаць, у Літву ізноў паляцелі “шарыкі” з беларускай кантрабандай. Працоўныя мігранты ехаць у Беларусь не спяшаюцца, а свае — вяртацца з-за мяжы. І гэтак далей. Але гэта калі верыць розным экспертам. Іншая справа, калі верыць чыноўнікам і тэлевізару…
Што насамрэч адбываецца ў эканоміцы і наколькі гэтыя працэсы небяспечныя? Чаму Лукашэнка незадаволены ўзроўнем супрацоўніцтва з Кітаем, і як хутка беларускі калій паедзе праз Літву на заходнія рынкі? Як зніжэнне курса ўплывае на заробкі і на інфляцыю, і што адбываецца на рынку працы? Гэтыя ды іншыя эканамічныя тэмы абмяркоўваем у жывым эфіры Еўрарадыё з эксперткай у сферы дзяржаўнага кіравання і міжнароднага развіцця, магістаркай эканомікі, прадстаўніцай па эканоміцы і фінансах Аб’яднанага пераходнага кабінета Алісай Рыжычэнка. Праграма выходзіць раз на два тыдні ў 15:00.