Аляксандр Фядута: усім чытаць Караткевіча — сёння гэта наша нацыянальная ідэя

Аляксандр Фядута

Аляксандр Фядута / Еўрарадыё

29 студзеня ў эфіры Еўрарадыё — літаратуразнаўца, кандыдат філалагічных навук, доктар гуманітарных навук, былы палітвязень Аляксандр Фядута.

Фармуляваць нацыянальную ідэю для новай, вольнай і незалежнай Беларусі будуць пакаленні, якія ідуць следам за намі. Наша галоўная задача — захаваць для іх ўсю магчымую беларускую спадчыну. А для гэтага мы самі мусім заставацца беларусамі ў любых умовах і ў любым месцы, дзе б мы ні знаходзіліся. Найлепшы памочнік на шляху захавання і ўсведамлення сябе, сваёй ідэнтычнасці — гэта кніга. І не проста кніга, а адна канкрэтная — раман Уладзіміра Караткевіча “Каласы пад сярпом тваім”, перакананы Аляксандр Фядута.

Пра тое, дзе мы як нацыя, як грамадства знаходзімся сёння, якая самая галоўная кніга для беларусаў, і чаму так важна захоўваць беларускую мову, дзе б ты ні быў, мы і разважаем у праграме “Ідэя Х” з Аляксандрам Фядутам.

Замовіць кнігі “Беларуская нацыянальная ідэя”, “Беларуская нацыянальная ідэя на маршы” і “Беларуская нацыянальная ідэя ў выгнанні і на вайне” можна тут:

Філосафы і мысляры мінулага сцвярджалі, што нацыянальная ідэя павінна быць у кожнай нацыі. Нехта перакананы, што мы яшчэ да сваёй нацыянальнай ідэі не дараслі. Іншыя сцвярджаюць, што такая ідэя ў беларусаў ёсць.

Дык ёсць у беларускай нацыі свая нацыянальная ідэя ці не? І калі мы да сваёй націдэі яшчэ не дараслі, то ці можам лічыцца нацыяй? Магчыма, нам варта ўзяць ды сфармуляваць такую ідэю для беларусаў?

На нашу думку, прыспеў час распачаць дыскусію і вызначыць, сфармуляваць беларускую нацыянальную ідэю. І мы працягваем гэта рабіць у аўтарскай праграме “Ідэя Х” рэдактара Еўрарадыё Змітра Лукашука.

Па завядзёнцы ў якасці гасцей, якія дапамагаюць нам фармуляваць нацыянальную ідэю, — палітыкі і літаратары, эканамісты і музыканты, айцішнікі і культуролагі. Усе вы.

Праграма выходзіць штотыдзень у чацвер у 14:00.

Папярэднія выпускі праграмы “Ідэя Х” можна глядзець тут:

                                                                            
Нацыянальная ідэя

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.