Шаўковы шлях для Беларусі: магчымасці, рызыкі і кошт росту. Эфір
Анастасія Лузгіна / fecebook.com
Кітай зноў апынуўся ў цэнтры эканамічнай павесткі. Улады Беларусі гавораць пра неабходнасць рэзка нарасціць экспарт на кітайскі рынак. Асобна абмяркоўваюць, якія рычагі варта задзейнічаць, каб нашы тавары туды сапраўды пайшлі, а кітайскія інвестары не проста глядзелі збоку, а "беглі да нас па Шаўковым шляху". Але што за гэтым стаіць на практыцы? Ці ёсць у Беларусі тавары, умовы і сама эканоміка, здольныя зацікавіць Кітай не на словах, а ў грошах і кантрактах?
Пры гэтым вынікі 2025 года ўсё выразней паказваюць, як эканоміка адчувае сябе ўнутры краіны. Заробкі змяняліся вельмі па-рознаму: па рэгіёнах, па галінах і ў рэальным вымярэнні. У IT за мінулы год яны мацней за ўсё знізіліся ў рэальным выражэнні, тады як у іншых сферах рост быў больш прыкметны. Разбярэмся, чаму так адбылося, што адбываецца з рынкам працы і як на гэтым фоне выглядае курс рубля — тэма, якая паўтараецца, але па-ранейшаму хвалюе ўсіх.
З усім гэтым у эфіры Еўрарадыё разбіраемся з эканамісткай Анастасіяй Лузгінай.
Эфір пачнецца а 15:00 па Мінску — задавайце пытанні!