У БХМД Гродна адкрылі дадатковы кабінет — праз галалёдныя траўмы
Галалёд, ілюстрацыйнае фота / ТАСС
27 студзеня ў бальніцу хуткай дапамогі Гродна звярнулася больш за 80 чалавек. Прычым больш за 30 з іх — з галалёднымі траўмамі, паведамляе ТРК "Гродна".
У выніку ў клініцы нават давялося адкрыць дадатковы кабінет. Частку працы пераклалі на супрацоўнікаў прыёмнага пакою бальніцы.
Сярод самых частых траўмаў у гродзенцаў медыкі называюць пашкоджанне капсульная-звязкавага апарата, расцяжэнні, пераломы са зрушэннем, удары. Пацыентаў, якія атрымалі дадатковыя траўмы, накіроўваюць на кансультацыю да сумежных спецыялістаў.
Галалёд па ўсёй Беларусі фіксуецца з аўторка. Гэта наступства пацяплення пасля папярэдніх маразоў.