У Беларусі плануюць забараніць аборты ў прыватных медцэнтрах

Медыцына, ілюстрацыйнае фота

Медыцына, ілюстрацыйнае фота

Міністэрства аховы здароўя плануе цалкам забараніць правядзенне абортаў у прыватных клініках. Пра гэта падчас выступу ў Палаце прадстаўнікоў заявіў міністр Аляксандр Хаджаеў.

Ён паведаміў, што адпаведныя нормы ўжо ўключылі ў праект Кодэкса аб ахове здароўя. Улады аргументуюць такое рашэнне "нізкай эфектыўнасцю" працы прыватнікаў з жанчынамі. Паводле Хаджаева, у дзяржаўных установах перадабортнае кансультаванне працуе значна лепш і часцей дапамагае адгаварыць жанчыну ад аборту.

Таксама ў парламенце абмяркоўваюць магчымасць скараціць тэрмін, на якім дазволена перарываць цяжарнасць па жаданні жанчыны, — з 12 да 9 тыдняў. Міністр ахарактарызаваў гэтае пытанне як складанае і заявіў, што тут патрабуецца "якасная прапрацоўка" з боку медыкаў.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.