Выбары ў КР яшчэ не пачаліся, а імі ўжо цікавяцца… спецслужбы — эфір

Арцём Брухан

Арцём Брухан / Еўрарадыё

Каардынацыйная рада, рыхтуючыся да чарговых выбараў, прыняла Палажэнне аб выбарах у Каардынацыйную раду. Якое рэгламентуе парадак арганізацыі і правядзення выбараў. Адметна, што з 80 дэлегатаў удзел у галасаванні ўзялі толькі 42. Дарэчы, выбары ў КР яшчэ не пачаліся, а цікавасць да іх з боку (не, не патэнцыйных кандыдатаў ці выбаршчыкаў) спецслужбаў ужо выявілася. Пра што публічна распавяла дэлегатка ад Моладзевага наступу Алана Гебрэмарыям.

Якія змены ў парадак правядзення выбараў у КР прынялі дэлегаты і ў чым адрозненне ад ранейшага парадку? Як зацікавіць беларусаў хаця б узяць удзел у галасаванні, а не тое каб вылучыць свае кандыдатуры? Чым выклікана цікавасць спецслужбаў да выбараў у КР і як абараніць гэты орган ад агентуры? На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры Еўрарадыё адказвае спікер Каардынацыйнай рады Арцём Брухан у 15:00.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.