Паверыць Лукашэнку: ці пойдзе на гэта Еўропа яшчэ раз — эфір са Шрайбманам

Арцём Шрайбман

Арцём Шрайбман / euroradio.fm

Былая палітзняволеная Марыя Калеснікава пераканана ў прагматычнасці Лукашэнкі, які наўзамен зняцця еўрапейскіх санкцый будзе не толькі вызваляць палітвязняў, але і дазволіць вярнуцца і працаваць у Беларусі незалежным СМІ і НДА. Маўляў, трэба дамаўляцца з рэжымам. І здзіўляецца, чаму ЕС не пачаў перамовы з Мінскам раней за ЗША. А пакуль ЕС вырашае, ці весці яму перамовы з Лукашэнкам, Трамп накіраваў у Мінск прапанову Беларусі далучыцца да заснавання так званага Савета міру.

Ці гатовы краіны Еўрасаюза перагледзець сваю пазіцыю адносна Лукашэнкі, і як на гэтую пазіцыю могуць паўплываць паводзіны Трампа ў дачыненні да самой Еўропы? Чаму Трампу так карціць далучыць Грэнландыю да ЗША, і як здзяйсненне гэтага плана паўплывае на адносіны паміж Еўропай і ЗША? Навошта Трампу Лукашэнка ў Савеце міру, і як на канфігурацыю дэмсіл паўплывае пераезд Офіса Ціханоўскай у Варшаву? Ці варта чакаць у 2026 годзе змены стаўлення краін ЕС да Лукашэнкі і змяншэння ўзроўню рэпрэсій у Беларусі? На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры Еўрарадыё адказвае палітычны аналітык, эксперт Берлінскага цэнтра Карнегі Арцём Шрайбман у 16:00.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.