Пашкоджаны ўчастак цеплатрасы ў Мінску дэмантуюць

Рамонтныя работы на цепламагістралі

Рамонтныя работы на цепламагістралі / Мінэнерга

Энергетыкі вырашылі дэмантаваць пашкоджаны ўчастак цепламагістралі ў Мінску, дзе 19 студзеня адбылася аварыя.

Аварыйныя брыгады працягваюць аднаўленчыя работы ў кругласутачным рэжыме. Як паведамляе прэс-служба Мінэнерга, у ліквідацыі парушэнняў было задзейнічана больш за 170 чалавек.

Працу ўскладняюць умовы надвор'я: уначы тэмпература паветра апускалася да мінус 19 градусаў. Выкарыстаць спецтэхніку таксама складана, таму шэраг тэхналагічных аперацый рамонтнікі выконвалі практычна ўручную.

Аварыя на цепламагістралі 19 студзеня пакінула без ацяплення і гарачай вады жыхароў пяці раёнаў сталіцы.

"Пры тэмпературы паветра мінус 21 градус на адной з магістраляў, якія сілкуюць Мінск цяплом ад ЦЭЦ-4, быў пашкоджаны кампенсатар дыяметрам 1200 мм. У выніку парушана Цеплазабеспячэнне больш за 3 тыс. дамоў", — расказаў кіраўнік Мінэнерга Дзяніс Мароз.

Аварыя прывяла да страты каля 5 тысяч кубаметраў цёплай вады. Адзін магістральны цеплаправод часткова апусцеў. У выніку энергетыкі ЦЭЦ-4 увесь дзень напаўнялі цепламагістраль гарачай вадой. Аднавіць падачу цяпла і гарачай вады ўдалося пасля 17:00.

Каментуючы здарэнне, Лукашэнка заявіў, што трубы не вытрымалі павышэння тэмпературы вады падчас маразоў. Таму цяпер камунальнікі паведамілі, што крыху знізяць тэмпературу вады ў батарэях.

Пашкоджаны ўчастак цеплатрасы ў Мінску дэмантуюць
Рамонтныя работы на цепламагістралі / Мінэнерга
Пашкоджаны ўчастак цеплатрасы ў Мінску дэмантуюць
Рамонтныя работы на цепламагістралі / Мінэнерга
Пашкоджаны ўчастак цеплатрасы ў Мінску дэмантуюць
Рамонтныя работы на цепламагістралі / Мінэнерга

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.