На цепламагістралі ў Мінску адбылася аварыя
Батарэя, ілюстрацыйнае фота / pixabay.com
На магістральным трубаправодзе ў Мінску адбылася аварыя. У выніку гэтага у дамах мінчукоў пачала зніжацца тэмпература, а камунальныя службы перайшлі на аварыйны рэжым працы, паведамляе "Мінскэнерга".
Праблемы з ацяпленнем закранулі жыхароў Фрунзенскага, Маскоўскага, Цэнтральнага, Савецкага і Кастрычніцкага раёнаў.
У "Мінскэнерга" кажуць, што спецыялісты спрабуюць аднавіць тэмпературны і гідраўлічны рэжымы. Энергетыкі запэўніваюць, што аднаўленчыя работы вядуць у максімальна магчымым тэмпе, аднак дакладныя тэрміны вяртання цяпла ў дамы пакуль не называюцца.
ДАІ ўдакладняе, што прарыў трубаправода адбыўся на вуліцы Акадэміка Карскага, там перакрылі рух аўтатранспарту — ад скрыжавання з вуліцай Школьнай да скрыжавання з вуліцай Маршала Лосіка.