У Іспаніі сышлі з рэек два хуткасныя цягнікі, ёсць загінулыя
Чыгуначная аварыя ў Іспаніі / Reuters
На поўдні Іспаніі ў горадзе Адамуз з рэек сышлі два хуткасныя цягнікі. Загінула 39 чалавек. Звесткі пра пацярпелых у розных іспанскіх СМІ адрозніваюцца — ад 25 да 100 чалавек.
Як перадае Бі-Бі-Сі, спачатку сышоў з рэек цягнік, які ішоў з Малагі ў Мадрыд. Ён выехаў на суседнюю каляіну, дзе насустрач рухаўся іншы цягнк. У выніку сустрэчны састаў таксама сышоў з рэек.
Апісваючы ўдар, адзін з пасажыраў цягніка сказаў, што сутыкненне было падобна па сіле на землятрус.
Паводле папярэдняй інфармацыі, у двух цягніках маглі знаходзіцца да 400 чалавек.
Чыгуначны рух на гэтым участку спынены.