Беларускі брамнік з НХЛ прапусціў 6 шайбаў за адзін перыяд
Мікіта Талапіла / t.me/tribuna_by
Беларускі брамнік з НХЛ прапусціў 6 шайбаў за адзін перыяд. Гэта былі бадай што самыя страшыя 20 хвілінаў у жыцці Мікіты Талапілы...
Хакеіст вярнуўся ў асноўны склад "Ванкувера" праз траўму фіна Кевіна Ланкінена. Першы перыяд Талапіла адстаяў на нуль. А пасля перапынку пасыпаўся. У выніку яго каманда саступіла "Эдмантану" з лікам 0:6, заўважыла "Трыбуна".
Галоўны трэнер "Ванкувера" Адам Фут пасля гульні падбадзёрыў беларуса: "Гэта частка росту. Часам такое здараецца".