У чвэрцьфінале Кубка Гагарына мінскае "Дынама" згуляе з "Трактарам"
Мінскія дынамаўцы / t.me/khl_official_telegram/
У чвэрцьфінале Кубка Гагарына мінскае "Дынама" згуляе з "Трактарам". Першы матч пройдзе ў Чалябінску 12 красавіка.
Мінскае "Дынама" ўпершыню ў гісторыі прабілася ў другі раўнд плэй-оф КХЛ. Серыя ў маскоўскага ЦСКА выйграна 4:2. З такім жа лікам "Трактар" выйграў серыю ў "Адмірала".
"Дынама" і "Трактар" у КХЛ згулялі паміж сабой 34 разы, кожная з каманд атрымала па 17 перамог.