Беларусы выдаткоўваюць на ежу 38,4% сваіх даходаў

Крама ў Беларусі

Крама ў Беларусі / Мінскі гарсавет

Беларусы выдаткоўваюць на ежу 38,4% сваіх даходаў. Па гэтым паказчыку Беларусь сярод такіх краін як Туркменістан і В'етнам.

Доля выдаткаў на прадукты харчавання, па меркаванні ААН, з'яўляецца адным з асноўных паказчыкаў эканамічнай уразлівасці насельніцтва і патэнцыйнай спажывецкай нестабільнасці. Прасцей кажучы: чым большы дабрабыт у краіне — тым меншы працэнт ад даходаў жыхары выдаткоўваюць на ежу.

У Беларусі гэта больш за траціну. Акрамя згаданых вышэй краін, такі ж паказчык на Філіпінах, у Ліване, Пакістане і Гватэмале.

Для параўнання: у Латвіі паказчык — 19,6%, у Літве — 19,4%, а ў Польшчы — 18,6%.

Найменшы працэнт на ежу — у выдатках жыхароў ЗША (6,8%), Сінгапура (7%) і Ірландыі (8,6%).

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.