Уіткаф не выключае, што сустрэча Зяленскага і Пуціна можа прайсці ў сакавіку
Стыв Уіткаф, Джарэд Кушнер і Уладзімір Пуцін / ria.ru
Спецпасланнік прэзідэнта ЗША Стыў Уіткаф не выключае, што сустрэча Уладзіміра Зяленскага з Уладзімірам Пуціным можа адбыцца яшчэ да сярэдзіны сакавіка.
"Спадзяюся, у бліжэйшыя тыдні вы пачуеце добрыя навіны, — сказаў ён, каментуючы перамовы паміж Расіяй і Украінай. — Мы з Джарэдам [Кушнерам] спадзяёмся, што выказалі абодвум бакам некаторыя прапановы, якія прывядуць да іх сустрэчы на працягу наступных трох тыдняў і, магчыма, нават прывядуць да саміту Зяленскага і прэзідэнта Пуціна".
Дэталі новых прапаноў ЗША Уіткаф не агучваў.
Два найбольш складаныя пытанні, якія не вырашаныя падчас перамоў Расіі і ЗША, — тэрыторыі і Запарожская АЭС. Расія хоча атрымаць усю Данецкую вобласць, нават не акупаваныя тэрыторыі, а таксама тыя тэрыторыі іншых абласцей, дзе ўжо знаходзяцца яе войскі. Украіна не лічыць гэта справядлівымі ўмовамі.