Штаты прапанавалі Расіі і Украіне пагаварыць у Маямі
Прэзідэнт ЗША Дональд Трамп / Carlo Allegri / Reuters
Злучаныя Штаты хочуць завяршыць вайну Расіі супраць Украіны да чэрвеня, гэта вынікае са слоў прэзідэнта Украіны Уладзіміра Зяленскага. Паводле яго, абодва бакі былі запрошаныя ў ЗША на перамовы, якія могуць адбыцца на наступным тыдні.
"Амерыка ўпершыню прапанавала, каб дзве перагаворныя каманды — Украіны і Расіі — сустрэліся ў Злучаных Штатах Амерыкі, імаверна, у Маямі, праз тыдзень. Мы пацвердзілі свой удзел", — сказаў ён.
Таксама перагаворныя каманды ўпершыню абмеркавалі магчымасць трохбаковай сустрэчы лідараў, а не толькі прадстаўнікоў краін. Зяленскі адзначыў, што "для гэтага неабходныя падрыхтоўчыя элементы".
У Вашынгтоне і Маскве пакуль не каментавалі гэтыя паведамленні. У той жа час Расія працягвае атакі на энергетычную інфраструктуру Украіны, што выклікае маштабныя адключэнні электраэнергіі на фоне нізкіх тэмператур.