Гендырэктар уплывовай амерыканскай газеты Washington Post пайшоў у адстаўку

Прэзідэнт ЗША Дональд Трамп

Прэзідэнт ЗША Дональд Трамп / White house

Гендырэктар Washington Post Уільям Льюіс пайшоў у адстаўку. Ён кіраваў масавымі скарачэннямі ў выданні, пра якія было аб’яўлена на гэтым тыдні.

Усяго скарацілі трэць штату выдання, было прынята рашэнне менш асвятляць спартывыя і міжнародныя навіны. Звальненні закранулі блізкаўсходнюю рэдакцыю, а таксама карэспандэнта ў Кіеве.

Льюіс — былы генеральны дырэктар Dow Jones і выдавец Wall Street Journal. Ён быў прызначаны на гэтую пасаду ў Washington Post у 2023 годзе і сутыкнуўся з крытыкай з боку падпісчыкаў і супрацоўнікаў, спрабуючы справіцца з фінансавымі стратамі газеты.

Рашэнне аб скарачэннях выклікала крытыку ў адрас уладальніка газеты Джефа Безаса. У чацвер сотні людзей пратэставалі перад штаб-кватэрай газеты ў Вашынгтоне. Галоўны рэдактар Мэт Мюрэй заявіў, што скарачэнні прынясуць стабільнасць.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.