Праз паленне штогод паміраюць тысячы беларусаў. Паўчы больш бяспечныя?

Паўчы

Паўчы

— Каб супакоіцца! — так патлумачыў сваю нечаканую акцыю прэм’ер-міністр Беларусі Аляксандр Турчын, які раптам падчас афіцыйнай нарады "пачаставаў" Аляксандра Лукашэнку снюсам.

На сустрэчы кіраўнік краіны збіраў ад чыноўнікаў прапановы па пытанні абароту нетытунёвых нікатынавых вырабаў. Паводле яго слоў, медыкі б’юць трывогу: "Усё часцей гучаць заклікі абмежаваць і нават цалкам забараніць іх вытворчасць і абарот".

Праз паленне штогод паміраюць тысячы беларусаў. Паўчы больш бяспечныя?
Уладзімір Пікірэня / Архіў

Праз паленне штогод з Беларусі паміраюць каля 18 тысяч чалавек, а нікатынавыя паўчы куды больш бяспечныя. Так рэагуе на апошнюю нараду на сваёй старонцы ў фэйсбуку псіхіятр і кандыдат медыцынскіх навук Уладзімір Пікірэня

— Так, я не памыліўся: у 35 разоў больш, чым ад здарэнняў на дарогах. Паленне ў сярэднім забірае 10–15 гадоў жыцця, а перад смерцю дадае яшчэ столькі ж гадоў жыцця з вельмі непрыемнымі хваробамі.

Усе іншыя прадукты з нікатынам, у працэсе спажывання якіх няма спальвання тытуню, шкодзяць здароўю істотна менш. Самым бяспечным варыянтам, паводле Пікірэні, з’яўляюцца менавіта паўчы — падушачкі з ваты (ці сінтэтычнай губкі), насычаныя нікатынам.

— Мноства даследаванняў паказала, што пры пераходзе на паўчы вельмі істотна зніжаецца рызыка анкалагічных захворванняў, інфарктаў ды інсультаў. Ёсць сэнс на іх перайсці ў тым ліку і ў сталым узросце — пасля дзясяткаў гадоў палення і перанесеных аперацый. Нават у такіх выпадках пераход на паўчы ці вэйпы істотна змяншае рызыку ўсіх негатыўных наступстваў палення.


P.S. Безумоўна, лепей не паліць і не пачынаць ужываць нікатын. Але ж з рэальнага жыцця мы добра ведаем: дамінуючая большасць людзей, якія сталі залежнымі ад нікатыну, не могуць ад яго адмовіцца. Таму пераход на тое, што дакладна выклікае ў разы (нават у дзясяткі разоў) менш наступстваў, — гэта вельмі добры варыянт.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.