Памерла Кэтрын О’Хара — актрыса, якая сыграла маму Кевіна ў фільме "Адзін дома"

Кэтрын О'Хара

Кэтрын О'Хара / Getty Images

Памерла двухразовая ўладальніца прэміі "Эмі" актрыса Кэтрын О’Хара. Вы напэўна ведаеце яе па ролі маці Кевіна з культавага фільма "Адзін дома".

У 60 гадоў яе кар’ера перажыла сапраўдны рэнесанс, піша Variety. Актрысу запрасілі ў сітком "Шытс Крык", дзе яна сыграла адну з галоўных роляў — хатнюю гаспадыню, якая прайшла шлях ад багацця да галечы і шукае спосаб выжыць у маленькім правінцыйным амерыканскім гарадку.

Пасля гэтай ролі яна з’явілася ў гучных праектах на стрымінгах: у серыяле HBO "Адзін з нас" і ў сіткоме Apple TV "Студыя".

Кэтрын О’Хара памерла ва ўзросце 71 года.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.