Фільм пра беларускіх палітвязняў намінаваны на прэмію Еўрапейскай кінаакадэміі
Кадр з фільма Мары Тамковіч "Пад шэрым небам" / Wajda Studio
Фільм Мары Тамковіч пра беларускіх палітвязняў трапіў у шорт-ліст секцыі European Discovery (Еўрапейскае адкрыццё) — прыза журналістаў Fipresci. Пра гэта, як заўважыў тг-канал "Свяшчэнны Белавуд", паведамілі арганізатары прэміі.
Гэтая ўзнагарода прысуджаецца ў супрацоўніцтве з Міжнароднай федэрацыяй кінакрытыкаў (FIPRESCI) рэжысёру за першы поўнаметражны гульнявы фільм. Камітэт, які складаецца з чальцоў FIPRESCI і экспертаў, прызначаных Саветам Еўрапейскай кінаакадэміі, прымае рашэнне па шасці намінаваных фільмах.
Фіналіста прэміі Еўрапейскай акадэміі абвесцяць 17 студзеня 2026 года ў Берліне.
У аснову фільма легла рэальная гісторыя журналісткі тэлеканала "Белсат" Кацярыны Андрэевай, асуджанай за рэпартажы з беларускіх пратэстаў, і яе мужа журналіста Ігара Ільяша.