У Беларусі прадаюць арыштаваны ўчастак былога палітвязня-святара
Участак, які прадаюць на аўкцыёне / e-auction.by
На электронны аўкцын выставілі арыштаваны зямельны ўчастак у Баранавіцкім раёне, паведамляецца на сайце "БелЮрЗабеспячэння". Ён можа належаць экс-палітвязню святару Генрыху Акалатовічу.
Гаворка ідзе пра зямельны ўчастак плошчай амаль 12 сотак у вёсцы Новая Мыш Баранавіцкага раёна. Сярод абцяжаранняў згадваецца забарона ажыццяўлення рэгістрацыйных дзеянняў судовага выканаўцы.
Уладальнікам зямлі пазначаны Генадзь Уладзіслававіч Акалатовіч. Гэта поўны цёзка экс-палітвязня ксяндза Генрыха Акалатовіча (праваабаронцы паведамлялі, што ў дзяржаўных дакументах ён пазначаны як Генадзь).
Пачатковая цана лота — 6600 рублёў.
Генрыха Акалатовіча асудзілі на 11 зняволення, абвінаваціўшы ў "здрадзе дзяржаве", і прысудзілі выплаціць дзяржаве 1 млн 100 тыс. рублёў (каля 500 тысяч еўра). У лістападзе 2025-га яго і другога ксяндза-палітвязня Анджэя Юхневіча выпусцілі па просьбе папскага пасланніка кардынала Гуджэроці. Пасля вызвалення абодвух ксяндзоў адвезлі ў Ватыкан і размясцілі ў адным з кляштараў у Рыме, дзе яны перабываюць дагэтуль.