Летась за "палітыку" асудзілі некалькі дзясяткаў непаўналетніх
Суд, ілюстрацыйнае фота / тг-канал Людмілы Гладкай
У 2025 годзе паводле палітычных артыкулаў былі асуджаныя некалькі дзясяткаў непаўналетніх беларусаў.
Гэта заўважылі ў праваабарончым цэнтры "Вясна", калі аналізавалі справаздачу Вярхоўнага суда.
16 падлеткаў былі асуджаныя за "актыўны ўдзел у дзеяннях, што груба парушаюць грамадскі парадак" (арт. 342 КК). Гэта "народны" артыкул, які выкарыстоўваюць супраць удзельнікаў вулічных акцый пратэсту.
Шэсць падлеткаў асуджаныя за "садзейнічанне экстрэмізму" (арт. 361-4 КК). Пад гэты артыкул нярэдка падводзяць падпіскі і падабайкі ў сацсетках.
Пяць чалавек асуджаныя за "распальванне варожасці" (арт. 130 КК).
Чатыры чалавекі асуджаныя за "акт тэрарызму" (арт. 289 КК).
Чатыры падлеткі асуджаныя за "абразу Лукашэнкі" (арт. 368);
Тры падлеткі асуджаныя за "здзек з дзяржаўных сімвалаў" (арт. 370 КК).
Адзін падлетак асуджаны за "гвалт або пагроза прымянення гвалту ў дачыненні да службовай асобы" (арт. 366 КК).
Адзін падлетак асуджаны за "ўдзел на тэрыторыі замежнай дзяржавы ва ўзброеным фармаванні або ўзброеным канфлікце, ваенных дзеянняў, вярбоўку або падрыхтоўку асоб да такога ўдзелу" (арт. 361-3 КК).
Агулам атрымліваецца чатыры дзясяткі непаўналетніх.