Пра сігналы Еўропе з Мінска і палітычную шызафрэнію — эфір з Усавым
Павел Усаў
Святлана Ціханоўская адсправаздачылася перад дэлегатамі Каардынацыйнай рады, але меркаванні беларусаў з гэтай нагоды падзяліліся: адны засталіся задаволены тым, што пачулі, другія — канчаткова расчараваліся. Некаторыя пачалі казаць пра неабходнасць тэрміновага перафарматавання ўсіх структур дэмсіл. У гэты ж час шырацца размовы пра неабходнасць перамоў з рэжымам Лукашэнкі, і ўсё больш людзей заўважаюць нейкія таемныя сігналы, якія Мінск нібыта пасылае ў бок ЕС — пра сваю гатоўнасць размаўляць. А рэпрэсіі ў Беларусі тым часам працягваюцца.
Што паказалі слуханні Ціханоўскай у КР, і ці не позна перафарматоўваць дэмсілы? Ці гатовы Еўрасаюз перагледзець палітыку адносна рэжыму Лукашэнкі і пачаць з ім перамовы, і якая з гэтага карысць будзе беларусам? Ці існуе рэальная пагроза ўцягвання Беларусі ў вайну з Украінай? Пра гэта і шмат што іншае мы і разважаем у жывым эфіры Еўрарадыё з сябрам “Вольнай Беларусі”, кіраўніком варшаўскага Цэнтра палітычнага аналізу і прагнозу, доктарам палітычных навук Паўлам Усавым у 13:00. Праграма выходзіць раз на два тыдні.