Пасля імклівай хваробы памёр выдавец Раман Цымбераў
Раман Цымбераў / фота з сацсетак
Пасля імклівай хваробы памёр 44‑гадовы выдавец Раман Цымбераў. Пра яго нечаканую смерць паведамляе "Наша Ніва".
Пяць дзён таму Цымбераву раптам стала кепска, з’явіліся праблемы з ныркамі. Потым у яго здарыўся інсульт. Яго перавялі ў рэанімацыю, але не ўратавалі.
Раман Цымбераў нарадзіўся 8 чэрвеня 1981 года ў Ейску ў Краснадарскім краі Расіі. Аднак амаль ад нараджэння ён жыў у Мінску. Ён працаваў выкладчыкам у каледжы і ўніверсітэце, меў ступень магістра па эканоміцы (2008).
Ад 2001 года Цымбераў займаўся кніжным гандлем, быў індывідуальным прадпрымальнікам. Ён быў рэдактарам выдавецкай серыі "Такая гісторыя", у якой выйшла каля 20 кніг па гісторыі Беларусі і ваеннай гісторыі. Таксама ён выдаваў беларускую мастацкую літаратуру.