Гурт Leibonik запісаў песню пра Мікіту Мелказёрава

Мікіта Мелказёраў

Мікіта Мелказёраў / Еўрарадыё

На Youtube-канале гурта Leibonik вышаў новы кліп. Гэта песня "Маліна", прысвечаная Мікіту Мелказёраву, аўтары канала "Жыццё-маліна".

Пад кліпам пазначана, што Сяргей Башлыкевіч напісаў гэтую песню 30 снежня 2025 года па дарозе з Амстэрдама ў Варшаву. У гэты дзень у Варшаве адбылося развітанне з журналістам. Мікіта Мелказёраў раптоўна памёр 21 снежня ва ўзросце 37 гадоў.

Музыкі Leibonik журацца з нагоды смерці журналіста:
"Адарвала ад галіны
Ветрам ягаду маліны".

Башлыкевіч у сваёй песні праводзіць смелыя паралелі:

"І калі ёсць недзе там зверху лепшая версія свету,
І там ёсць Беларусь у якой заўжды цёплае лета —
Там на Цнянцы Хрыстос у шэзлонгу з усмешкай разлёгся
І каля яго нейкі лысы — у жоўтых кроксах". 

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.