У Магілёве прайшло шэсце да месца масавых рэпрэсій
У Магілёве адбылося шэсце да месца масавых рэпрэсій / mogeparhia.by
8 лютага ў Магілёве прайшло шэсце да месца масавых рэпрэсій 1930-х гадоў. Удзельнікі неслі абраз расійскага імператара Мікалая ІІ і бела-жоўта-чорны сцяг Расійскай імперыі, заўважылі праваабаронцы MAYDAY.
У акцыі ўдзельнічала каля 150 чалавек — гэта актывісты прыходу праваслаўнага храма царскіх пакутнікаў, навамучанікаў і спаведнікаў ХХ стагоддзя РПЦ. Міліцыя не перашкаджала праводзіць шэсце.
Спярша ў царкве адбылася літургіі ў гонар членаў сям'і Мікалая II, расстраляных бальшавікамі. Потым калона прайшла маршам з цэнтра Магілёва амаль праз увесь горад. Падчас шэсця ўдзельнікі спявалі хрысціянскія гімны. У калоне заўважылі некалькі абразоў з выявай цара і яго сям'і.
На месцы масавых расстрэлаў блізу кар'ера каля прыпынку "Мясакамбінат" на праспекце Дзімітрава адбылося яшчэ адно кароткае памінальнае набажэнства. Першымі палітычнымі ахвярамі на гэтым месцы былі праваслаўны святар і некалькі каталіцкіх ксяндзоў.