Да -25 градусаў прагназуюць у Беларусі ў ноч на аўторак

Зіма, ілюстрацыйнае фота

Зіма, ілюстрацыйнае фота / прэс-служба Мінэнерга

У аўторак, 10 лютага, у Беларусі будзе воблачна з праясненнямі, паведамляе Белгідрамет.

Месцамі па краіне пройдзе невялікі снег. На асобных участках дарог будзе галалёдзіца. Вецер прагназуецца паўднёва-заходні, паўднёвы ад слабога да ўмеранага.

Тэрмометры ўначы пакажуць 15-21 градусаў ніжэй за нуль, месцамі паветра астудзіцца да -25 градусаў, па паўднёвым захадзе краіны чакаецца 10-14 градусаў марозу. Удзень прагназуецца ад -2 градусаў па паўднёвым захадзе да -13 па ўсходзе.

У сярэдзіне тыдня ўмовы надвор'я ў Беларусі будуць вызначаць франтальныя раздзелы і цёплыя паветраныя масы, якія паступаюць з паўднёвага захаду і захаду Еўропы.

11 лютага будзе воблачна з праясненнямі. На большай частцы тэрыторыі краіны пройдуць ападкі — пераважна ў выглядзе снегу і мокрага снегу. Месцамі чакаюцца слабыя туман і галалёд, на дарогах галалёдзіца. Вецер будзе паўднёвай чвэрці ўмераны, месцамі — парывісты.

Уначы тэрмометры пакажуць ад -3 градусаў па захадзе да -17 градусаў па паўночным усходзе Беларусі. Удзень ад 4 градусаў марозу да 2 градусаў цяпла, па паўночным усходзе будзе 5-6 градусаў ніжэй за нуль.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.