ІПСА “збеглых” супраць цялят і пенсіянераў, альбо Мінск без святла — эфір

Вольга Лойка

Вольга Лойка / Еўрарадыё

На нарадзе па пытаннях развіцця Віцебскай вобласці Аляксандр Лукашэнка падняў пытанне вулічнага асвятлення. Паводле яго слоў, зараз раніцай яно адключаецца занадта позна, а ўключаецца занадта рана, калі на вуліцы і так дастаткова светла. Пытанне, калі апошні раз Лукашэнка прагульваўся начнымі вуліцамі Мінска альбо Віцебска, узнімаць не будзем — яно рытарычнае. Як і тое, якой была рэакцыя чыноўнікаў: кінуліся выконваць, і ўжо на наступны дзень у Мінску асвятленне ўключылі на гадзіну пазней, чым  звычайна. Што выклікала абурэнне ў сацсетках. Праўда, паводле Лукашэнкі, абурэнне гэта было справакавана з-за мяжы. “А ніхто не палічыў, што гэтыя 10–15 хвілін за год даюць па кошце тры малочна-таварныя комплексы і сем прафілакторыяў для цялят, як цяпер модна казаць…” Ці падвышэнне пенсій на 10%.

Колькі можна зэканоміць, калі святло ў гарадах уключаць пазней, і пры чым тут прафілакторыі для цялят, пенсіі і “збеглыя”? Колькі разоў на год беларускія пенсіянеры могуць за свае беларускія пенсіі адпачыць у беларускіх санаторыях? Ці дапаможа снюс Лукашэнку расслабіцца і загадаць спыніць рэпрэсіі ды правесці транзіт улады, і як фармат працы дэмсіл мяняе пераезд Ціханоўскай і часткі яе Офіса ў Варшаву? Пра гэта і шмат што іншае мы і разважаем у жывым эфіры Еўрарадыё з рэдактаркай выдання “План Б”, былой палітзняволенай Вольгай Лойка ў 15:00. Праграма выходзіць раз на два тыдні.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.