Ці верне Літва цягнік “Мінск — Вільня”, каму выгадны пераезд Ціханоўскай — эфір

Дайнюс Жалімас / delfi.lt

Дайнюс Жалімас / delfi.lt

Частка Офіса Святланы Ціханоўскай хоць і застаецца ў Вільні, але сама яна разам з большасцю дарадцаў і чальцоў сваёй каманды ўжо распачала працу ў Варшаве. Практычна адначасова з гэтым пераездам у Вільню прыехала Марыя Калеснікава, дзе мела шэраг сустрэч з кіраўніцтвам Літвы. Так, падчас сустрэчы з прэм’ер-міністаркай Літвы Інгай Ругінене яна выказала меркаванне, што Вільнюс мог бы “адыграць важную ролю ў фарміраванні канструктыўнага перагаворнага парадку дня” з Мінскам. І што аднаўленне транзіту беларускага калію праз Літву было б выгадным. А на сустрэчы са старшынёй Літоўскай сацыял-дэмакратычнай партыі Міндаўгасам Сінкявічусам былая беларуская палітзняволеная заклікала “аднавіць пасажырскія чыгуначныя зносіны Мінск — Вільнюс”. Што адметна, такія ж заклікі чуваць і з боку часткі літоўскага бізнесу і грамадства.

Што стаіць за рашэннем знізіць узровень аховы Ціханоўскай, і што губляе Літва ад яе пераезду ў Варшаву? Ці пойдзе Літва на пагадненне з Лукашэнкам і аднаўленне эканамічных стасункаў з рэжымам? Ці не прыйшоў час краінам Еўрасаюза перагледзець сваю пазіцыю адносна Лукашэнкі, і якія пагрозы нацыянальнай бяспецы Літвы нясе кантрабанда цыгарэт з Беларусі? На гэтыя ды іншыя пытанні ў жывым эфіры Еўрарадыё адказвае дэпутат Еўрапарламента ад Літвы, былы старшыня Канстытуцыйнага суда Літвы, экс-дарадца міністра нацыянальнай абароны Літвы Дайнюс Жалімас (Dainius Žalimas) у 16:00.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.