Зяленскі заявіў, што існуюць рызыкі ўцягвання Беларусі ў вайну
Уладзімір Зяленскі / t.me/V_Zelenskiy_official
Прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі заявіў, што на дадзены момант існуюць рызыкі ўцягвання Беларусі ў вайну, што звязана, перш за ўсё, з размяшчэннем на яе тэрыторыі комплексу "Арэшнік".
— Мы гаворым народу Беларусі, што іх уцягваюць у вайну супраць Украіны. Рэжым у Беларусі дазволіў наступ на Украіну ў 2022 годзе, але беларусы тады не ўдзельнічалі. Рэжым дазволіў, каб адбылося паўнамаштабнае ўварванне з тэрыторыі Беларусі і каб з тэрыторыі Беларусі ляталі ракеты. Гэта значыць, гэты рэжым з’яўляецца саюзнікам агрэсара, але ў Беларусі ёсць людзі, якія не прымаюць прамога ўдзелу ў вайне.
Ён нагадаў, што на працягу вайны Расія пракладала, у тым ліку праз Беларусь, паветраныя калідоры для атак на энергетыку Украіны, перш за ўсё — ударамі дронаў.
— Гэта тэхнічная падтрымка, тэхнічнае абсталяванне на антэнах на тэрыторыі Беларусі, якое дапамагала дронам. Украіна займалася гэтым пытаннем і знайшла, што зрабіць з некаторымі антэнамі, каб зменшыць маштабы атак супраць нас. Але мы не можам так жа спакойна займацца пытаннем "Арэшніка", як займаліся пытаннем антэн на тэрыторыі Беларусі, — растлумачыў Зяленскі.
Па яго словах, падрыхтоўчыя працы для размяшчэння "Арэшніка" у Беларусі ўжо праведзены.
— Таму наш сігнал для Беларусі такі: вас могуць уцягнуць у гэтую вайну, і рускія гэтага хочуць, — адзначыў прэзідэнт.
Ён выказаў надзею, што Святлана Ціханоўская і іншыя прадстаўнікі народа Беларусі будуць казаць еўрапейцам, іншым народам і дзяржавам, што Беларусь уцягваюць у вайну