Пра Офіс Ціханоўскай у Варшаве і нармальнасць у адносінах з Мінскам — эфір

Міхал Патоцкі

Міхал Патоцкі / Еўрарадыё

Офіс Ціханоўскай пераязджае з Вільні ў Варшаву. Як мінімум часткова, але на чале са Святланай Ціханоўскай. На фоне зімовых тэмператур у адносінах паміж афіцыйнымі Варшавай і Мінскам гэта можа стаць фактарам, які яшчэ больш гэтую тэмпературу знізіць. Паставіўшы пад сумнеў магчымасць вызвалення Анджэя Пачобута з лукашэнкаўскай вязніцы. Практычна адначасова Вільню наведала Марыя Калеснікава са сваёй камандай, дзе сустракалася з кіраўніцтвам Літвы і даносіла той жа мэсэдж, з якім каманда “бабарыкінцаў” выходзіць і да іншых еўрапейскіх палітыкаў, — заклікала распачаць перамовы з Лукашэнкам для наладжвання адносін.

Ці гатова Польшча, а следам за ёй і ўвесь Еўрасаюз, перагледзець палітыку адносна рэжыму Лукашэнкі і пачаць з ім перамовы? Якія шанцы вярнуць адносіны ЕС і Беларусі да “нармальнасці, і якую ролю ў гэтым працэсе маюць ЗША? Што чакае адносіны з Мінскам пасля пераезду ў Варшаву Офіса Ціханоўскай, і ці палепшыць гэта адносіны паміж Варшавай і Кіевам? На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры Еўрарадыё адказвае палітычны аглядальнік выдання Dziennik Gazeta Prawna Міхал Патоцкі ў 16:00.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.