Выбары ў КР: ці не стануць яны правалам, і як абараніць удзельнікаў — эфір
Алена Прыходзька / Еўрарадыё
Запланаваныя на травень выбары ў Каардынацыйную раду ўсё бліжэй, і ўжо нават сфарміравана выбарчая камісія ды паступова складаюцца выбарчыя спісы. Што праўда, у беларусаў усё менш разумення таго, чым сёння Каардынацыйная рада займаецца і як яе дзейнасць можа рэальна паўплываць на іх жыццё… Гэта неразуменне, а ў дадатак і актыўная кампанія застрашвання з боку лукашэнкаўскіх спецслужбаў выклікаюць сумнеў у тым, што паўдзельнічаць у сёлетніх выбарах у КР пагодзіцца хаця б столькі ж людзей — як у якасці кандыдатаў у дэлегаты, так і выбаршчыкаў, — як мінулым разам.
Як на імідж КР паўплывалі скандал са знікненнем спікеркі Анжалікі Мельнікавай разам з грашыма ды разборкі наконт сродкаў на патрэбы медыягрупы да сыходу шэрага дэлегатаў з КР? Як будзе арганізавана выбарчая кампанія і працэс галасавання, і ці не стануць гэтыя выбары правалам КР? На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры Еўрарадыё адказваюць экс-старшыня камісіі па выбарах у Каардынацыйную раду, журналістка, валанцёрка і грамадская актывістка Алена Прыходзька ў 15:00.