Валерыя Чарнаморцава: рабі пільна, тады і ў Мінску будзе Вільня — гэта наша ідэя

Валерыя Чарнаморцава

Валерыя Чарнаморцава / Еўрарадыё

29 студзеня ў эфіры Еўрарадыё — экскурсаводка, заснавальніца віртуальнага Музея сталінскіх рэпрэсій у Беларусі, магістарка гуманітарных навук Валерыя Чарнаморцава.

Вельмі шмат у гісторыі нашай зямлі герояў, пра якіх мы практычна нічога не ведаем. Яшчэ больш тых, хто, можа, на землях сучаснай Беларусі і не нарадзіўся, але мае дачыненне да нашай агульнай спадчыны, бо пакінуў свой след у гісторыі Вялікага Княства Літоўскага ці Рэчы Паспалітай — нашых агульных дзяржаў. І таму мы мусім не раскідвацца такім гістарычным багаццем і такімі постацямі, а, наадварот, цягнуць іх у сваю беларускую скарбонку, пераканана Валерыя Чарнаморцава.

Пра тое, чаму так важна ведаць сваю гісторыі, не раскідвацца ёй, і як мы можам узбагачаць сваю гістарычную скарбонку праз здаровы нацыянальны эгаізм, мы і разважаем у праграме “Ідэя Х” з Валерыяй Чарнаморцавай.

Замовіць кнігі “Беларуская нацыянальная ідэя”, “Беларуская нацыянальная ідэя на маршы” і “Беларуская нацыянальная ідэя ў выгнанні і на вайне” можна тут:

Філосафы і мысляры мінулага сцвярджалі, што нацыянальная ідэя павінна быць у кожнай нацыі. Нехта перакананы, што мы яшчэ да сваёй нацыянальнай ідэі не дараслі. Іншыя сцвярджаюць, што такая ідэя ў беларусаў ёсць.

Дык ёсць у беларускай нацыі свая нацыянальная ідэя ці не? І калі мы да сваёй націдэі яшчэ не дараслі, то ці можам лічыцца нацыяй? Магчыма, нам варта ўзяць ды сфармуляваць такую ідэю для беларусаў?

На нашу думку, прыспеў час распачаць дыскусію і вызначыць, сфармуляваць беларускую нацыянальную ідэю. І мы працягваем гэта рабіць у аўтарскай праграме “Ідэя Х” рэдактара Еўрарадыё Змітра Лукашука.

Па завядзёнцы ў якасці гасцей, якія дапамагаюць нам фармуляваць нацыянальную ідэю, — палітыкі і літаратары, эканамісты і музыканты, айцішнікі і культуролагі. Усе вы.

Праграма выходзіць штотыдзень у чацвер у 14:00.

Папярэднія выпускі праграмы “Ідэя Х” можна глядзець тут:

                                         
Нацыянальная ідэя

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.