Тэлевізар для аднаго гледача: як працуе прапаганда і што кажа пра дыялог — эфір

Ксенія Луцкіна

Ксенія Луцкіна

Апошнім часам усё гучнейшымі робяцца заявы пра неабходнасць пачатку перамоў з Лукашэнкам. Каб палітвязні выходзілі на свабоду, каб Беларусь і беларусаў выцягваць з ізаляцыі, у якой яны апынуліся ў выніку ўвядзення санкцый Еўропай і ЗША. Слоў пра неабходнасць заканчэння рэжымам Лукашэнкі падтрымкі расійскай агрэсіі супраць Украіны, пра аднаўленне ў краіне законнасці і тэрміновае спыненне рэпрэсій не гучыць, але і такія “вегетарыянскія” заявы выклікаюць істэрыку з боку лукашэнкаўскай прапаганды і актывізацыю працы спецслужбаў.

Ці справядлівыя сцвярджэнні, што прапаганда даносіць пазіцыю ўлады, нават калі сама ўлада па нейкіх пытаннях не выказваецца? Як змянілася праца прапагандыстаў апошнім часам і якія мэсэджы яны даносяць да беларусаў? Ці апраўдана асобныя беларускія палітыкі аддаюць перавагу замежным (у тым ліку расійскім) СМІ і блогерам, а не айчынным, і пры якіх умовах незалежныя СМІ змогуць вярнуцца ў Беларусь? На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры Еўрарадыё адказвае былая палітзняволеная, колішняя супрацоўніца БТ, дакументалістка Ксенія Луцкіна ў 17:00.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.