Сабаленка чацвёрты раз запар выйшла ў фінал Australian Open

Арына Сабаленка

Арына Сабаленка / Getty Images

У паўфінале тэніснага турніру Australian Open беларуска Арына Сабаленка ўпэўнена абыграла ўкраінку Эліну Світоліну — 6:2, 6:3. Матч працягваўся 1 гадзіну 17 хвілінаў.

Саперніца Сабаленка вызначыцца сёння ў другім паўфінальным матчы. У ім сустракаюцца Алена Рыбакіна (Казахстан) і Джэсіка Пегула (ЗША). Сам фінальны паядынак прызжначаны на 31 студзеня.

Беларуская спартоўка выходзіць у фінал Адкрытага чэмпіянату Аўстраліі па тэнісе ўжо чацвёрты раз запар. Яна атрымала перамогі ў гэтым турніры ў 2023 і 2024 гадах. А ў 2025-м Сабаленка ў фінале саступіла Мэдысан Кіз.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.