Да беларускай зборнай на Алімпіядзе далучыліся дзве фрыстайлісткі
Фрыстайл / НАК Беларусі
Ліцэнзіі на зімовыя Алімпійскія Гульні ў Італіі атрымалі яшчэ дзве беларускія лыжныя акрабаткі — Ганна Дзяруга і Анастасія Андрыянава.
Такім чынам беларуская алімпійская зборная павялічылася да сямі чалавек.
Ад Беларусі на XXV зімовых Алімпійскіх гульнях у Італіі выступяць Марыя Шканава (гарналыжны спорт), Марына Зуева (канькабежны спорт), Ганна Каралёва (лыжныя гонкі), Вікторыя Сафонава (фігурнае катанне), а таксама Ганна Гуськова, Ганна Дзяруга, Анастасія Андрыянава (усе — фрыстайл).