МАК дазволіў праводзіць у Беларусі міжнародныя спаборніцтвы

Алімпійскі дом у швейцарскай Лазане

Алімпійскі дом у швейцарскай Лазане / AFP

Міжнародны Алімпійскі камітэт зняў забарону на правядзенне міжнародных спаборніцтваў у Беларусі. Але ці адбудуцца яны, будзе вырашаць кожная федэрацыя самастойна. Сваё рашэнне ў МАК аргументавалі тым, што спартоўцы не адказваюць за кіраўніцтва краіны.

Забарону на выкарыстанне дзяржаўнага сцяга, герба і гімна працягнулі.

Юным спартоўцам з Беларусі і Расіі дазволілі ўдзельнічаць у міжнародных юнацкіх спаборніцтвах як у індывідуальных, так і ў камандных відах спорту. У тым ліку было дазволена ўдзельнічаць у юнацкіх Алімпійскіх гульнях "Дакар-2026".

Дарослыя атлеты такога дазволу не атрымалі.

МАК пакінуў у сіле санкцыі супраць дзяржаўных службоўцаў, звязаных са спортам. Іх па-ранейшаму нельга запрашаць ці даваць ім акрэдытацыю на міжнародныя спаборніцтвы і сустрэчы — ні дарослыя, ні юнацкія.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.