Шасцёра беларускіх лыжнікаў атрымалі нейтральны статус для ўдзелу ў Алімпіядзе

Фрыстайл

Фрыстайл / AFP

Міжнародная федэрацыя лыжнага спорту і сноўборда (FIS) надала статус індывідуальнага нейтральнага атлета (AIN) шасці беларускім спартоўцам. Гэта пяцёра фрыстайлістаў — алімпійская чэмпіёнка Ганна Гуськова, Ганна Дзяруга, Анастасія Андрыянава, Ігар Драбянкоў і Уладзіслаў Вазнюк, а таксама гарналыжніца Марыя Шканава.

Усе яны змогуць прыняць удзел у кваліфікацыйных спаборніцтвах да Алімпійскіх гульняў 2026 года ў Італіі.

Ліцэнзіі на зімовыя Гульні ў лыжнай акрабатыцы будуць размеркаваныя па выніках кваліфікацыйнага рэйтынгу. Ён складаецца па выніках пяці этапаў Кубка свету-2025/26. Першы ўжо адбыўся 6 снежня ў Фінляндыі. Другі пройдзе ў кітайскім алімпійскім комплексе "Сікрэт Гардэн" 20-21 снежня. Наступныя тры адбудуцца ўжо пасля Новага года — 6-7, 11-12 і 16-18 студзеня.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.