Як украінскі ракетны комплекс "Карсар" апынуўся ў "Альфе" КДБ?

Ракетны комплекс “Карсар”

Ракетны комплекс “Карсар” / BelPol

Арганізацыя BELPOL у новым раследванні апублікавала фота транспартна-пускавога кантэйнера пераноснага супрацьтанкавага ракетнага комплексу "Карсар", які распрацаваны ва Украіне. Сцвярджаецца, што гэты здымак быў зроблены на тэрыторыі базы "Альфа" КДБ у лістападзе 2022 года.

Как украинский ракетный комплекс “Корсар” оказался в “Альфе” КГБ?

Згодна з маркіроўкай, у кантэйнеры знаходзіцца ракета з аскепкава-фугаснай баявой часткай і ўдарным ядром. Гэты тып ракет прызначаны для паражэння лёгкабраняванай тэхнікі, стацыянарных будынкаў і збудаванняў, палявых умацаванняў, кацяроў, верталётаў, беспілотнікаў і жывой сілы.

Паводле сцвярджэння BELPOL, "Карсар" — гэта даволі вядомы сучасны ракетны комплекс украінскай вытворчасці. Яго серыйная вытворчасць і пастаўкі ў войскі пачаліся з 2017 года.

На фота добра бачная пломба на транспартна-пускавым кантэйнеры, выкананая на ўкраінскай мове.

Как украинский ракетный комплекс “Корсар” оказался в “Альфе” КГБ?

BELPOL не ўдалося знайсці ў адкрытых крыніцах інфармацыю пра пастаўкі ПТРК "Корсар" у Беларусь. У арганізацыі ўзнікла пытанне: як гэты комплекс апынуўся ў "Альфе" КДБ?

Верагодна, мяркуе арганізацыя, ён быў захоплены на тэрыторыі Украіны ў 2022 годзе. Гэта, на думку BELPOL, азначае, што група "Альфа" КДБ была непасрэдна датычная да баявых дзеянняў падчас расійскага ўварвання ва Украіну.

У цяперашні час BELPOL сумесна з адпаведнымі кампетэнтнымі органамі займаецца пошукам адказу на гэтае пытанне.

Еўрарадыё звярнулася па дадатковы каментар да прадстаўніка арганізацыі Уладзіміра Жыгара.

Ён пацвердзіў, што яны правяраюць здагадку, агучаную ў другой частцы фільма "„Альфа“ КДБ: ваенны спецназ Лукашэнкі".

— У самым пачатку мы патлумачылі, што не ўсё можам паказаць і не ўсё можам расказаць. Гэта — тое, што можам. Па сутнасці, гэта ўскосны доказ удзелу "Альфы" КДБ у вайне, — кажа Жыгар.

— Проста так гэта не магло ў іх апынуцца. У сукупнасці з іншымі момантамі (якія пакуль мы паказаць не можам), як я і казаў раней, верагоднасць — 60 на 40, што так, яны [беларускія сілавікі, — Еўрарадыё] там былі. Праца з нашымі партнёрамі працягваецца. Гэты ПТРК не мог знаходзіцца ў Беларусі. Яго не куплялі. І гэта не падарунак ад расіян. Нашы крыніцы кажуць менавіта пра гэта, — сцвярджае Уладзімір Жыгар.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.