Трамп пацвердзіў, што для захопу Мадура выкарысталі "сакрэтную зброю"

Дональд Трамп, прэзідэнт ЗША

Дональд Трамп, прэзідэнт ЗША / Anna Moneymaker / Getty Images

Прэзідэнт ЗША Дональд Трамп пацвердзіў, што для захопу прэзідэнта Венесуэлы Нікаласа Мадура ЗША прымянілі сакрэтную зброю. Амерыканскі прэзідэнт у інтэрв'ю газеце New York Post назваў яго "дыскабабулятарам".

Па словах Трампа, ён бы з задавальненнем распавёў, што гэта за зброя, але яму "не дазволена пра гэта казаць".

Раней выданне пісала, што дзякуючы новай акустычнай зброі амерыканскім спецназаўцам удалося хутка нейтралізаваць вялікую колькасць венесуэльскіх салдат. New York Post спасылаецца на фрагмент сценаграмы з размовай (не зразумела, гэта інтэрв'ю ці допыт) невядомага венесуэльскага вайскоўца.

"У нейкі момант яны нешта запусцілі; я не ведаю, як гэта апісаць. Гэта было падобна на вельмі інтэнсіўную гукавую хвалю. Раптам я адчуў, быццам мая галава ўзрываецца знутры. Ва ўсіх нас пачаўся крывацёк з носа. Некаторыя ванітавалі крывёй", — кажа вайсковец.

Прэзідэнта ЗША Нікаласа Мадура вывезлі з Венесуэлы 3 студзеня. Еўрарадыё пагаварыла з венесуэльскай журналісткай, каб зразумець, што адбывалася ў краіне ў тыя дні. Прачытаць гэтую размову можна тут.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.