Якія вёскі зніклі ў Беларусі ў 2025 годзе
Вёскі ў Беларусі / Еўрарадыё
Сумную статыстыку апублікавалі на сайце прадпрыемства "Белгеадэзія". Паводле іх даных, у 2025 годзе ў Беларусі былі прыняты рашэнні аб ліквідаванні:
у Гомельскай вобласці: у Чачэрскім раёне — пасёлкаў Аляксееўка, Безбожнік, Заручча і Калініна;
у Буда-Кашалёўскім раёне — пасёлка Мігай;
у Віцебскай вобласці:
у Верхнядзвінскім раёне — вёсак Важаны, Давыдава, Заломы;
у Мінскай вобласці:
у Уздзенскім раёне — вёскі Малая Дзешчанка.
Акрамя таго, былі ліквідаваныя некаторыя сельсаветы. Напрыклад, знік Вараноўскі сельсавет (Кармянскі раён) — населеныя пункты былі перададзены ў Кароткаўскі сельсавет. Населеныя пункты Арэхаўскага сельсавета (Маларыцкі раён) былі перададзены ў Алтушскі сельсавет.
Таксама спыніў сваё існаванне чыгуначны прыпыначны пункт Разлогі (Пастаўскі раён).