Летась у Беларусі смяротнасць амаль удвая перавысіла нараджальнасць

Старасць, ілюстрацыйнае фота
У 2024 годзе смяротнасць у Беларусі амаль удвая перавысіла нараджальнасць. Гэта вынікае са звестак Белстата, апублікаваных у зборніку "Сацыяльнае становішча і ўзровень жыцця насельніцтва Рэспублікі Беларусь", звярнула ўвагу выданне reform.news.
Паводле звестак Нацыянальнага статыстычнага камітэта, летась у Беларусі нарадзілася 58 938 чалавек, а памерла — 115 124 чалавек.
У гарадах нарадзіліся 45,6 тыс. чалавек, а памерлі — амаль 77,5 тыс. чалавек. У сельскай мясцовасці розніца паміж народжанымі і памерлымі заўважна большая: нарадзіліся 13 324 чалавекі, а памерлі — 37 643.
Чаканая працягласць жыцця ў Беларусі ў 2024 годзе склала ў сярэднім 74,7 года. Прычым для мужчын яна склала 69,3 года, а для жанчын — 79,8 года. Найбольшая чаканая працягласць жыцця ў Мінску — 77,9 года. Найменшыя лічбы для гэтага паказчыка зафіксаваныя ў Віцебскай і Магілёўскай абласцях — 73,5 года.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.