У якую нармальнасць вяртае Калеснікава і не хоча вяртацца Бабарыка — эфір

Настасся Касцюгова

Настасся Касцюгова / Еўрарадыё

Марыя Калеснікава заклікае ЕС рабіць усё магчымае для “вяртання да нармальнасці” нашай краіны. Магчыма, гэты заклік тычыцца і беларусаў таксама, але што мы можам зрабіць і як мусім дамаўляцца з рэжымам, з заяў Марыі, выказаных праз замежныя СМІ, незразумела. Асабліва ва ўмовах, калі “ёсць выразна акрэсленая мэта рэжыму, які захаваўся ў Беларусі, — утрыманне ўласнай улады і той скажонай “стабільнасці”, што дазваляе рабіць усё, што забяспечвае дасягненне гэтай мэты”. Гэта, дарэчы, ужо словы Віктара Бабарыкі. Які хоць і кажа, што “гаворка ідзе не пра вяртанне да ранейшага стану”, але не ўдакладняе, якія дзеянні беларусаў сёння неабходныя для дасягнення нашых мэт.

Ці можна да слоў Марыі Калеснікавай ставіцца як да палітычных заяў, і ці ўсё правільна ў Марыі з яе “палітычнай камунікацыяй”, на каго яна найперш скіравана? Чаму ў выказваннях і Калеснікавай, і Бабарыкі няма слоў пра Расію як пра агрэсара, а падчас гаворкі пра змены ў Беларусі не ўзгадваюцца тэмы аднаўлення законнасці і новых выбараў? Ці знойдзе пазіцыя “бабарыкінцаў” водгук у беларусаў і чаму яна ўжо цяпер не падабаецца лукашэнкаўскай прапагандзе? На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры Еўрарадыё адказвае экспертка па палітычнай камунікацыі, сяброўка Кааліцыі за вызваленне палітвязняў Настасся Касцюгова ў 16:00. Праграма выходзіць раз на два тыдні.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.