На пажары ў Слуцку загінуў мастак-авангардыст Уладзімір Акулаў

Уладзімір Акулаў і яго карціна "Генерал" (1989)

Уладзімір Акулаў і яго карціна "Генерал" (1989) / instagram.com/gallery.akulov

На пажары ў Слуцку 10 лютага загінуў беларускі мастак-авангардыст Уладзімір Акулаў.

Здарэнне адбылося зранку ў аўторак у шматкватэрным жылым доме. Ратавальнікі ліквідавалі пажар. На падлозе каля канапы знайшлі мужчыну, піша інфармацыйны партал Слуцка SlutskGorod. Яго вынеслі на свежае паветра і перадалі медыкам. Аднак выратаваць яго не ўдалося, і ў 6:38 брыгада хуткай медыцынскай дапамогі канстатавала смерць мужчыны.

Паводле папярэдняй версіі, прычынай трагедыі магла стаць неасцярожнасць пры паленні.

Ратавальнікі не назвалі імя гаспадара, але па антуражы кватэры стала вядома, што загінуў вядомы мастак-авангардыст Уладзімір Акулаў. Гэтую інфармацыю пацвярджае яго акаўнт у Інстаграме.

Уладзімір Акулаў нарадзіўся ў 1954 годзе ў Баранавічах, але большая частка яго жыцця звязаная са Слуцкам. Ён прадстаўнік другой хвалі беларускага авангарда 1980-х. Творы Акулава захоўваюцца ў фондах Нацыянальнага цэнтра сучасных мастацтваў, іншых беларускіх музеяў, а таксама ў шматлікіх прыватных калекцыях па ўсім свеце.

Па фатаграфіях з кватэры можна заўважыць, што большасць твораў Уладзіміра Акулава падчас пажару не згарэла.

На пажары ў Слуцку загінуў мастак-авангардыст Уладзімір Акулаў
Пажар у кватэры Уладзіміра Акулава / slutsk-gorod.by

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.