Памёр найстарэйшы каталіцкі іерарх Беларусі
Біскуп Казімір Велікаселец / catholic.by
Памёр найстарэйшы каталіцкі іерарх Беларусі біскуп Казімір Велікаселец, паведамляе курыя Пінскай дыяцэзіі.
Ён нарадзіўся 5 мая 1945 года ў вёсцы Стараволя Пружанскага раёна. У дзяцінстве бацька вазіў яго на ровары ў кобрынскі касцёл за 50 кіламетраў, распавядае гісторыю іерарха сайт catholic.by. Тры гады ўлады не давалі дазволу на паступленне ў Рыжскую семінарыю, але ён нелегальна вучыўся ў доктара тэалогіі ксяндза Вацлава Пянткоўскага, а ў 80-я гады ўсё ж патрапіў у семінарыю.
Іерарх пасяліўся ў Гомелі і ў 2013 годзе зарэгістраваў новую парафію. У 2021 годзе Папа Францішак прызначыў яго Апостальскім адміністратарам Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі.
Раніцай 8 лютага іерарх яшчэ праводзіў нядзельную святую імшу ў Гомелі, дзе ў апошнія гады пражываў пры касцёле. Пазней яму стала дрэнна, біскупа даставілі ў рэанімацыю. Аднак выратаваць яго не ўдалося. Ён быў найстарэйшым паводле ўзросту беларускім каталіцкім іерархам.