Смерць мужчыны на вуліцы Байкальскай не мае крымінальнага характару — міліцыя
Двор, дзе знайшлі труп мужчыны / onliner.by
Мінская міліцыя пракаментавала інцыдэнт на вуліцы Байкальскай, дзе пры расчыстцы двара ад снегу знайшлі труп мужчыны.
У міліцыі заяўляюць, што смерць мужчыны не носіць крымінальнага характару.
"Вядома, што сёння раніцай 59-гадовы мінчанін, які мае інваліднасць з-за хваробы сэрца, адправіўся на працу. Аднак у дарозе мужчына адчуў раптоўнае недамаганне і прыняў рашэнне вярнуцца дадому, паведаміўшы пра гэта жонцы. На жаль, праз рэзкае пагаршэнне стану здароўя мінчук памёр", — дзеляцца падрабязнасцямі трагедыі сталічныя міліцыянты.
Таксама ў міліцыі адзначылі, што гэтае здарэнне выклікала шмат версій у сацсетках, таму людзей заклікалі не распаўсюджваць неправераную інфармацыю і здагадкі.