У Магілёўскай вобласці на вясновую сяўбу ёсць толькі 21% неабходных сродкаў
Сумны стан з фінансаваннем АПК / LookByMedia
На 16 лютага 2026 года ў сельскіх гаспадарках Магілёўскай вобласці недахоп сродкаў на правядзенне вясновай сяўбы складае каля 277,7 млн рублёў пры неабходнай суме ў 351,9 млн — гэта 79% ад патрэбы. Такія лічбы прыводзіць Камітэт дзяржаўнага кантролю вобласці. Дакумент у распараджэнне рэдакцыі Еўрарадыё перадала арганізацыя BELPOL.
Як гаворыцца ў дакуменце, “не ў поўным аб’ёме вызначаны крыніцы фінансавання пасяўной кампаніі бягучага года”.