Беларуса ў Польшчы пазбаўляюць абароны за падачу пашпарта Новай Беларусі

Пашпарт Новай Беларусі

Пашпарт Новай Беларусі / 15min.lt

У Польшчы на беларуса пачалі справу аб пазбаўленні яго міжнароднай абароны. Гэта адбылося пасля таго, як пры чарговай замене дазволу на жыхарства (карты пабыту) ён выкарыстаў пашпарт Новай Беларусі, паведамляе ініцыятыва "Партызанка".

Пашпарт Новай Беларусі на сёння з'яўляецца сімвалічным дакументам. Яго можна захоўваць дома ці карыстацца ім у сімвалічных мэтах.

Аднак выкарыстанне сімвалічнага дакумента ў якасці сапраўднага афіцыйнага можа пацягнуць крымінальную адказнасць. У Польшчы пад крымінальную адказнасць трапляюць выпадкі, калі чалавек:
— прад'яўляе такі дакумент як сапраўдны;
— выкарыстоўвае яго для пацвярджэння асобы;
— атрымлівае на яго падставе паслугі або правы.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.