Ці можна пакідаць Польшчу без ДНЖ, але з праязным дакументам?

Польскі праязны дакумент замежніка

Польскі праязны дакумент замежніка / MOST

Многія беларусы ў Польшчы доўга чакаюць першую ці другую "карту пабыту" — дазвол на жыхарства (ДНЖ). Пры гэтым людзі маюць польскі праязны дакумент замежніка.

Ці дастаткова гэтага дакумента для таго, каб пакінуць Польшчу? Па каментар Еўрарадыё звярнулася ва Упраўленне па справах замежнікаў.

"Замежніку, які мае польскі праязны дакумент, для перасячэння межаў патрабуецца дзейная карта пабыту. Для дадатковых пытанняў аб перасячэнні межаў я прапаную звязацца з памежнікамі", — гаворыцца ў афіцыйным адказе намесніка прэс-сакратара Упраўлення па справах замежнікаў.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.