У гомельскай калоніі спрабавала забіць сябе непалітычная зняволеная

Зняволеныя жанчыны ў папраўчай калоніі №4

Зняволеныя жанчыны ў папраўчай калоніі №4 / БЕЛТА

Стала вядомая адна з прычын забароны аднаразовых брытваў у гомельскай жаночай калоніі №4. Яна можа быць звязаная са спробай суіцыду адной з непалітычных зняволеных. Пра гэта праваабаронцам "Гомельскай Вясны" расказала былая палітзняволеная са спасылкай на інфармацыю знутры ўстановы.

Пасля інцыдэнту кіраўніцтва калоніі вырашыла цалкам забараніць выкарыстанне жаночых аднаразовых брытваў.

Некалькі дзён таму стала вядома, што з 1 красавіка адміністрацыя калоніі пачне канфіскоўваць у асуджаных жанчын аднаразовыя брытвы, якія выкарыстоўваюцца для гігіены. Перадаваць такія станкі ў перадачах было забаронена яшчэ ў снежні. Цяпер плануецца канфіскаваць і "ўтылізаваць" ужо наяўныя станкі.

У якасці альтэрнатывы зняволеным жанчынам дазволілі толькі воскавыя палоскі, дэпіляцыйныя крэмы ды іншыя падобныя сродкі. Прадавацца яны будуць у краме калоніі.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.