У недабудаваным ЦІП у Сцяпянцы ўжо трымаюць адміністрацыйна асуджаных

Будынак па вуліцы Карвата, 74 да пачатку рэканструкцыі

Будынак па вуліцы Карвата, 74 да пачатку рэканструкцыі / Wikimapia

Людзей, асуджаных паводле адміністрацыйных артыкулаў, ужо трымаюць у недабудаваным новым ЦІП у мінскай Сцяпянцы. Пра гэта даведаліся ў праваабарончым цэнтры "Вясна".

Раней у СМІ з'явілася інфармацыя, што Акрэсціна неўзабаве зачыніцца на рамонт. Тым часам новы Цэнтр ізаляцыі правапарушальнікаў будуецца ў Сцяпянцы. Ён з'явіцца на месцы старога будынка па вуліцы Карвата, 74 у былым вайсковым гарадку. Разлічаны новы ЦІП на 230 чалавек.

У планах будоўлі пазначана, што завяршыць працы ў новым ЦІП плануецца толькі на пачатку 2027 года.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.